МІНСК, 18 лют – Sputnik. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі ўручыў міністру абароны Віктару Хрэніну ікону Георгія Перамаганосца, паведаміў Telegram-канал беларускага абароннага ведамства.
Цырымонія прайшла ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл.
"Гэты абраз зойме пачэснае месца ў храме Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча", - сказаў міністр Хрэнін, прымаючы ў дар абраз.
Ён падзякаваў уладыку Веніяміну за паднесены Узброеным сілам Беларусі падарунак.
Віктар Хрэнін
© Photo : Telegram / Министерство обороны Республики Беларусь
Мітрапаліт Веніямін, уручаючы ікону, пажадаў, каб святы велікамучанік Георгій быў "натхняльным прыкладам абаронцы Айчыны і стойкасці перакананняў".
"Як мы бачым, мінулыя гады паказалі, што перамога атрымліваецца не толькі на полі бою. Важна яшчэ, наколькі чалавек устойлівы і верны традыцыям папярэдніх пакаленняў, прысязе, любіць сваю Радзіму. Гэтыя духоўна-маральныя якасці адрознівалі святога Велікамучаніка Георгія, яны патрэбны і сёння воінам, калі зусім няпростыя падзеі развіваюцца вакол… нашых меж”, - сказаў мітрапаліт Веніямін.
У храме
© Photo : Telegram / Министерство обороны Республики Беларусь
У сваю чаргу міністр абароны ўзнагародзіў мітрапаліта Веніяміна падзякай Мінабароны за плённае ўзаемадзеянне з Узброенымі сіламі Беларусі.
"Святы Георгій Перамаганосец – гэта наш нябесны заступнік, сімвал мужнасці і перамог. А яго абраз – гэта духоўная дапамога ўсім ваеннаслужачым", - сказаў Хрэнін.
На што мітрапаліт Веніямін адказаў: "Служу Рэспубліцы Беларусь, але ў свяшчэнніцкім сане".
Георгій Перамаганосец адзін з найбольш вядомых святых у хрысціянскім свеце, ён лічыцца нябесным апекуном ваенных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"