МІНСК, 19 лют – Sputnik. Дзяжурныя сродкі СПА перахапілі і знішчылі за мінулую ноч 113 беспілотных лятальных апаратаў УСУ над рэгіёнамі Расіі, такую інфармацыю паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
"На працягу мінулай ночы дзяжурнымі сродкамі СПА перахоплена і знішчана 113 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу", - гаворыцца ў паведамленні.
З іх 50 БПЛА ліквідаваны над Бранскай вобласцю, 35 – над Смаленскай, 12 – над Цвярской, 10 – над Наўгародскай абласцямі.
Акрамя таго, чатыры беспілотнікі праціўніка збіты над Ленінградскай вобласцю і 2 – над Калужскай.
Для атакі ўкраінскія вайскоўцы задзейнічаюць узбраенне, якое пастаўляецца Захадам, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні Расіі аб тым, што падобныя крокі не садзейнічаюць вырашэнню канфлікту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"