МІНСК, 20 лют – Sputnik. Расійскія сілы СПА за тыдзень знішчылі 1 808 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу, 13 кіраваных авіябомб і амаль 40 снарадаў сістэмы HIMARS, паведаміла Міністэрства абароны Расіі.
З 14 па 20 лютага ў адказ на тэрарыстычныя атакі Украіны па грамадзянскіх аб’ектах на тэрыторыі РФ расійскія УС нанеслі адзін масіраваны і шэсць групавых удараў па ваеннай і транспартнай інфраструктуры Украіны. Былі ў тым ліку знішчаны склады з узбраеннем, месцы вытворчасці і захоўвання беспілотнікаў, жывая сіла праціўніка.
"Сродкамі СПА за тыдзень збілі 13 кіраваных авіяцыйных бомб, 37 рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS вытворчасці ЗША і 1 808 беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу", - паведаміла Мінабароны Расіі.
Страты жывой сілы праціўніка на розных напрамках удараў склалі каля 7 тыс ваеннаслужачых, больш за ўсё ў зоне адказнасці групоўкі войск "Усход", на гэтым напрамку праціўнік страціў больш як 2,4 тыс ваеннаслужачых, паведамілі ў міністэрстве.
Усяго з пачатку правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі, па даных Мінабароны Расіі, знішчана 670 самалётаў, 283 верталёты, амаль 116 тысяч дронаў, 650 ЗРК, 27 776 танкаў і іншых баявых браніраваных машын, 1 669 баявых машын рэактыўных сістэм залпавага агню, 33 381 гармата палявой артылерыі і мінамёты, 54 816 адзінак спецыяльнай ваеннай аўтамабільнай тэхнікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"