МІНСК, 20 лют – Sputnik. Каля 80% расійскіх грамадзян выказваюць давер прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, сведчаць даныя апытання, якое правёў аналітычны цэнтр УЦВГД.
Вынікі былі апублікаваны ў пятніцу на сайце цэнтра. Паводле яго інфармацыі, расійскаму лідару давярае большая частка апытаных грамадзян – 78%. Недавер кіраўніку дзяржавы выказалі 17,1% рэспандэнтаў.
На пытанне аб тым, ці ўхваляюць яны дзейнасць Пуціна, 74% грамадзян РФ адказалі сцвярджальна, адмоўна – 15,5%.
Рэспандэнты таксама падзяліліся меркаваннем аб даверы ўраду РФ: працу Саўміна станоўча ацанілі больш за 46% апытаных, а негатыўна – 23,1%.
Што тычыцца даверу расіян прэм’еру Міхаілу Мішусціну, станоўча адказалі больш за 58% апытаных, адмоўна – 21%.
Даследаванне праводзілася з 9 па 15 лютага сярод 1,6 тыс расіян ва ўзросце ад 18 гадоў. Апытвалі грамадзян праз тэлефоннае інтэрв’ю па выпадковай выбарцы мабільных нумароў. Хібнасць апытання не перавышае 1%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"