Каманда МНС выйграла турнір па стральбе сярод сілавых ведамстваў і дзяржорганаў

Спаборніцтвы прайшлі ў суботу ў стралковым ціры імя маршала Цімашэнкі, за перамогу змагаліся 16 каманд.
Sputnik
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Чэмпіянат па стральбе сярод кіраўнікоў сілавых структур і дзяржорганаў, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, выйграла каманда Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
Турнір па стральбе сярод сілавых ведамстваў і дзяржорганаў
Прадстаўнікі выратавальнага ведамства другі год запар сталі чэмпіёнамі. Другі вынік у суботу паказала зборная Мінабароны Беларусі, замкнулі тройку мацнейшых стралкі з МУС.
Першае месца ў асабістым заліку заваяваў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка. Другі вынік паказаў першы намеснік старшыні СК Алег Шандаровіч. На трэцяй пазіцыі размясціўся намеснік міністра абароны Аляксандр Навуменка.
Лепшым у стральбе з пісталета Макарава стаў намеснік кіраўніка МУС Назаранка, з дробнакалібернай вінтоўкі – генпракурор Дзмітрый Гара. Не было роўных у стральбе з дробнакалібернага пісталета кіраўніку МНС Вадзіму Сіняўскаму.
Турнір прайшоў шосты год запар напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны. Удзел у ім узялі 16 каманд, яны спаборнічалі ў стральбе з пісталета Макарава, дронакалібернай вінтоўкі і пісталета Марголіна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Турнір па стральбе сярод сілавых ведамстваў і дзяржорганаў стартаваў у Мінску