Рэкорд па падрыхтоўцы самага вялікага бліна ўстанавілі ў Баранавічах падчас святкавання Масленіцы. Зафіксаваў дасягненне кіраўнік экспертнага савета "Кнігі рэкордаў Беларусі", асілак-экстрэмал Кірыл Шымко.
Аднак выпяканнем бліна масленічнае дзейства не абмежавалася – былі тут і конкурсы, і майстар-класы па стварэнні пудзіла, і традыцыйныя народныя забавы – кіданне бота і падыманне цяжараў, і разнастайныя пачастункі для гасцей. Асаблівую атмасферу стваралі насельнікі парку – цікаўныя козы, гордыя вярблюды і сарамлівая лама.
Самыя цікавыя кадры глядзіце ў нашай фотагалерэі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"