Турнір па стральбе сярод сілавых ведамстваў і дзяржорганаў стартаваў у Мінску

Удзел у спаборніцтвах бяруць 16 каманд, стралкі спаборнічаюць у стральбе з пісталета Макараў, Марголіна, дробнакалібернай вінтоўкі.
Sputnik
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Чэмпіянат па стральбе сярод кіраўнікоў сілавых структур і дзяржорганаў, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, стартаваў у ціры імя маршала Цімашэнкі, перадае Sputnik.
Кіраўнік абароннага ведамства Віктар Хрэнін адзначыў, спаборніцтвы па стральбе – гэта магчымасць сустрэцца нефармальна, паспаборнічаць. Ідэя праводзіць такія спаборніцтвы ўзнікла шэсць гадоў таму напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны.
Турнір па стральбе сярод сілавых ведамстваў і дзяржорганаў

"Турнір становіцца такой добрай традыцыяй збірацца і дэманстраваць сваю вывучку. Бо спаборніцкі дух усё роўна павінен прысутнічаць. Наш кіраўнік дзяржавы патрабуе, каб мужчына ўмеў страляць, не кажучы ўжо пра кіраўніка. Не на пальцах нешта расказваць, а станавіся да бар’ера і паказвай сваю агнявую вывучку", - сказаў міністр журналістам.

Ён звярнуў увагу на тое, што з году ў год кожны ўдзельнік імкнецца палепшыць вынікі і паказаць свой максімум.
"Мы дэманструем адзінства і гатоўнасць разам пастаяць за нашу любімую Радзіму са зброяй у руках", - дадаў Хрэнін.
Турнір па стральбе сярод кіраўнікоў сілавых структур і дзяржорганаў завершыцца ў суботу, удзел у ім бяруць 16 каманд.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Хрэнін: беларуская армія на 65% складаецца з кантрактнікаў