Лукашэнка павіншаваў беларусаў з 23 лютага

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у Беларусі заўсёды шанаваліся воіны, якія ў цяжкую гадзіну станавіліся на яе абарону.
Sputnik
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Спрадвеку на нашай зямлі шанаваліся воіны, якія ў цяжкі час станавіліся на яе абарону. Ахвяруючы сабой, адстойвалі свабоду і незалежнасць Радзімы", - адзначыў прэзідэнт.
Па словах беларускага лідара, так было і 85 гадоў таму ў гады гітлераўскага нашэсця. Тады Чырвоная армія і народ, "зламалі хрыбет фашысцкаму зверу і пакінулі нам у спадчыну Вялікую Перамогу".
Як падкрэсліў Лукашэнка, беларусы заўсёды павінны гэта памятаць, а таксама шанаваць подзвіг герояў, бо забыццё можа прывесці да таго, што ўсё паўторыцца.
Ён адзначыў, што ўжо можна назіраць, калі на пагранічных рубяжах Беларусі наступнікі нацыстаў "зноў спрабуюць сфарміраваць браніраваны кулак для кідка на Усход".
"Мы ўсё гэта ведаем, адсочваем і разумеем", - звярнуў увагу ён.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы ўпэўнен, што супрацьстаяць агрэсару можа толькі сучасная, мабільная, добра аснашчаная армія. Менавіта такая армія і стваралася ў краіне ўсе гэтыя гады.
"Армія, здольная астудзіць запал любога агрэсара, а залогам мірнай будучыні Беларусі была і застаецца моц беларускіх Узброеных Сіл, адзінства і згуртаванасць народа, якія мы павінны нястомна ўмацоўваць сваёй працай", - адзначыў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларускія вершы да Дня абаронцаў Айчыны