Відэа

Пуцін усклаў кветкі да Магілы Невядомага Салдата – відэа

Расійскі лідар прыняў удзел ва ўскладанні вянкоў да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе каля сцен Крамля.
Sputnik
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Дзень абаронцаў Айчыны ўсклаў вянок да Магілы Невядомага Салдата ля Крамлёўскай сцяны.
Разам з кіраўніком дзяржавы ў цырымоніі прыняў удзел міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў, а таксама байцы Узброеных сіл Расіі, якія атрымалі раней з рук вярхоўнага галоўнакамандуючага дзяржаўныя ўзнагароды.
Расійскі лідар, схіліўшы галаву ў знак смутку і павагі, пад гукі метранома ўшанаваў памяць загінулых воінаў хвілінай маўчання.
Цырымонію завяршыў парадны марш зводнага разліку ганаровай варты.
Прэзідэнт Расіі традыцыйна кожны год 23 лютага прыязджае ў Аляксандраўскі сад, каб каля Вечнага агню ўшанаваць памяць загінулых салдат.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"