У 2026 годзе споўніцца 85 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яе след назаўжды застаўся ў генетычнай памяці народаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. На тэрыторыі Беларусі гераічна змагаліся таксама ўраджэнцы Башкортастана. Яны прынялі на сябе першы ўдар праціўніка ў страі абаронцаў Брэсцкай крэпасці, працягвалі біць ворага на часова акупіраванай тэрыторыі ў складзе партызанскіх атрадаў.
На прыкладзе мужнасці салдат Перамогі сёння выхоўваецца маладое пакаленне. Беларусь і Башкортастан актыўна супрацоўнічаюць у сферы ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі.
Якія сумесныя праекты рэалізуюць Беларусь і Башкортастан? Чаму важна развіваць патрыятычны турызм? І якія фільмы башкірскія спецыялісты плануюць здымаць на тэрыторыі Беларусі? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць удзельнікі відэамоста.
Удзельнікі ў Мінску:
прадстаўнік Рэспублікі Башкортастан пры Гандлёвым прадстаўніцтве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Канстанцін КЛІМІН;
кіраўнік ФДБНУ "Уфимский федеральный исследовательский центр Российской академии наук" Васіль МАРТЫНЕНКА;
загадчыца лабараторыі малекулярнай генетыкі і селекцыі жывёл Башкірскага навукова-даследчага інстытута сельскай гаспадаркі ФДБНУ УФІЦ РАН, доктар біялагічных навук Таццяна СЯДЫХ;
намеснік дырэктара ДУ "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь" Святаслаў КУЛІНОК;
дырэктар ДУ "Інстытут гісторыі НАН Беларусі" Вадзім ЛАКІЗА.
Ва Уфе:
намеснік кіраўніка адміністрацыі муніцыпальнага раёна "Уфімскі раён" Рэспублікі Башкортастан Люцына РЫЗВАНАВА;
дырэктар Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі па развіцці грамадска-культурных ініцыятыў "Цэнтр міжкультурнага партнёрства" Валянціна ЛАТЫПАВА;
старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Белорусы Башкортостана" Раіса ЗЮСЬКО;
кіраўнік кадэцкай школы ліцэя с. Булгакава, старшыня рэгіянальнага аддзялення УВПГР "Юнармия" Рэспублікі Башкортастан Цімафей ПРЫСЯЖНЮК;
саветнік дырэктара па выхаванні і ўзаемадзеянні з дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі ліцэя с. Булгакава Алена МОРЭВА;
вучаніца 8 класа МАБУ САШ імя С.С. Ільіна с. Жукава, аўтар працы "Партизанская история моего земляка – Антропова Александра Семеновича" Віялета НІКАНОРАВА.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"