Фота

Ледзяное мора ля парога: Фінскі заліў цалкам замерз упершыню за 15 гадоў – фота

У сярэдзіне лютага жыхары Санкт-Пецярбурга сталі сведкамі з’явы, якую не бачылі паўтара дзесяцігоддзя – з-за марознага надвор’я Фінскі заліў поўнасцю пакрыўся лёдам упершыню з 2010-2011 гадоў. Прыгажосць ледзяных прастораў ацаніце ў фотападборцы Sputnik.
Sputnik
Змёрзлы заліў стаў сапраўдным падарункам для жыхароў паўночнай сталіцы Расіі. Ледзь лёд памацнеў, пецярбуржцы накіраваліся да ўзбярэжжа, каб зрабіць унікальныя кадры на памяць ці проста прагуляцца па тым месцы, дзе яшчэ нядаўна плёскаліся хвалі. У сацсетках імгненна з’явіліся сотні фатаграфій.
Пры гэтым радасць гараджан і гасцей горада ад унікальнага відовішча азмрочваецца неабходнасцю быць вельмі асцярожнымі. Ратавальнікі нагадваюць: лёд, нават такі масіўны, застаецца непрадказальным, а з набліжэннем цыклону яго структура пачне разбурацца.
Па прагнозах сіноптыкаў, любавацца лядовай казкай пецябруржцам засталося нядоўга. У апошнія дні лютага ў рэгіён прыйдзе цыклон з моцным снегам і ветрам, які пачне ламаць і сціскаць лёд.
1 / 14

Людзі на змёрзлым Фінскім заліве ў Санкт-Пецярбургу.

2 / 14

Рыбакі на лёдзе Фінскага заліва ля форта "Император Александр I" (Чумны форт) у Кранштаце.

3 / 14

Палатка для зімовай рыбалкі з сабакам на змёрзлым Фінскім заліве ў Санкт-Пецярбургу.

4 / 14

Задні Створны Маяк Санкт-Пецярбургскага Марскога Канала сярод лёду Фінскага заліва.

5 / 14

Наведвальнікі ў Задняга Створнага Маяка Санкт-Пецярбургскага Марскога Канала.

6 / 14

Змёрзлы Фінскі заліў у Санкт-Пецярбургу.

7 / 14

Лыжнік на змёрзлым Фінскім заліве ў Санкт-Пецярбургу.

8 / 14

Хлопчык гайдаецца на арэлях на беразе Фінскага заліва ў Санкт-Пецярбургу.

9 / 14

Задні Створны Маяк Санкт-Пецярбургскага Марскога Канала на змёрзлым Фінскім заліве.

10 / 14

Цень ад маяка на лёдзе Фінскага заліва ў Санкт-Пецярбургу.

11 / 14

Гараджане на змёрзлым Фінскім заліве. На другім плане: ледакол "Капитан Косолапов".

12 / 14

Гараджане гуляюць з сабакам па лёдзе Фінскага заліва ў Санкт-Пецярбургу.

13 / 14

Лыжніца на змёрзлым Фінскім заліве.

14 / 14

Гаражанін ідзе па лёдзе Фінскага заліва ў Санкт-Пецярбургу.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"