ВДС – вышэйшы кіруючы орган у Саюзнай дзяржаве, ён збіраецца не радзей, чым адзін раз у два гады. ВДС з 2000 года ўзначальвае прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Удзельнікамі ВДС, акрамя кіраўнікоў дзяржаў, з’яўляюцца кіраўнікі парламентаў і ўрадаў дзвюх краін.
Раней прэс-служба беларускага лідара паведаміла, што на сённяшнім пасяджэнні будуць абмяркоўвацца не толькі эканамічныя пытанні, але і напрамкі рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы да канца бягучага года, а таксама праект аналагічнага дакумента да 2029 года ўключна.
Папярэдняе – юбілейнае пасяджэнне ВДС – прайшло 6 снежня 2024 у Мінску, яно было прымеркавана да 25-годдзя дагавора аб стварэнні аб’яднання. Усяго з 2000 года адбылося 25 пасяджэнняў Савета, з іх за апошнія 10 гадоў – сем.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"