Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Ніжагародская вобласць і Беларусь зацікаўлены развіваць станкабудаванне

Цэнтральны рэгіён Прыволжскай федэральнай акругі выбудоўвае вытворчыя ланцужкі з Беларуссю ад распрацоўкі да гатовага прадукту.
Sputnik
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Прадстаўнікі Ніжагародскай вобласці ўбачылі яшчэ большы, чым чакалася, патэнцыял супрацоўніцтва з Беларуссю ў час візіту ў рэспубліку, заявіў дырэктар АНА "Нижегородский научно-образовательный центр" Аляксандр Тарасенка на канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Тарасенка падкрэсліў, што гэта не зацікаўленасць нешта прадаць, а супрацоўнічаць у сферы стварэння інавацыйных прадуктаў і паслуг.
"Гэта вялікія складаныя праекты, і зацікаўленасць (ёсць. - Sputnik) менавіта вось у такіх сумесных праектах", - растлумачыў ён.
Днямі ў Беларусь прыбыла дэлегацыя Ніжагародскай вобласці, у якую ўвайшоў і Аляксандр Тарасенка. Госці абмяркоўваюць з беларускімі прадпрыемствамі і іншымі арганізацыямі ўзаемадзеянне ў галіне машынабудавання, станкабудавання, рабатызацыі, адукацыі.
"Цяпер, як мы ўбачылі, выбудоўваецца сумесна з ніжагародцамі і з беларусамі цэлы ланцужок вытворчы", - адзначыў Тарасенка.
Размова ідзе аб поўным працэсе вытворчасці: ад распрацоўкі праекта да гатовага прадукту. Госць з Ніжняга Ноўгарада падкрэсліў, што гэта асабліва важна зараз, калі супраць Беларусі і Расіі ўводзяць санкцыі. На гэтым фоне беларусы вельмі зацікаўлены супрацоўнічаць, роўна як і расійскі бок.
Як растлумачыў, у сваю чаргу, кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці ў Беларусі Андрэй Дудкін, у рамках візіту дэлегацыі расійскага рэгіёна прайшла навукова-практычная канферэнцыя па рабатызацыі і аўтаматызацыі прамысловых працэсаў. У дэлегацыю ўваходзілі прадстаўнікі дзесяці інавацыйных прадпрыемстваў Ніжагародскай вобласці і дзвюх адукацыйных устаноў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Асаблівасці развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці