Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка: Беларусі і Расіі трэба бачыць свой інтарэс

Беларусь гатова супрацоўнічаць з Мурманскай вобласць па любым напрамку і ствараць сумесныя прадпрыемствы.
Sputnik
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Беларусь і Расія павінны разам рухацца наперад, бачыць свой інтарэс, а таксама пазбавіцца залежнасці ад імпарту, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам.
Паводле яго слоў, Беларусь гатова супрацоўнічаць з Мурманскай вобласцю па любым напрамку, ствараць сумесныя прадпрыемствы, як і з іншымі расійскімі рэгіёнамі. Бакам трэба сумесна вырашаць актуальныя задачы, у тым ліку і па імпартазамяшчэнні.

"Давайце рухацца наперад, але самае галоўнае – бачыць свой інтарэс. Вы бачыце, як развіваюцца падзеі ў свеце. Трэба абараняць сваю зямлю, сваіх людзей і бачыць свой інтарэс", - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Беларусь і Расія "ідуць да адзінай мэты" і яе "абавязкова даб’юцца", таму што гэтай мэтай з’яўляюцца інтарэсы народаў дзвюх краін.
Гаворачы аб супрацоўніцтве з Мурманскай вобласцю, прэзідэнт падкрэсліў, што рэгіён – адзін з найбліжэйшых да Беларусі.
"Мы гатовы з вамі будаваць адносіны не толькі на падставе паставак сваёй прадукцыі ў ваш край, хоць гэта таксама важна, але гатовы ствараць сумесныя прадпрыемствы", - растлумачыў прэзідэнт.
Дэлегацыя Мурманскай вобласці прыбыла ў Мінск нядзелю. Праграмай візіту запланавана сустрэча Чыбіса ва ўрадзе Беларусі, наведванне МАЗ, НАН Беларусі, перагаворы з мэрам сталіцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Мурманскай вобласцю