МІНСК, 6 сак – Sputnik. Расія вярнула з украінскага палону 300 ваенных, наўзамен перададзены 300 ваеннапалонных УСУ, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Пасрэдніцкія намаганні бакам аказвалі ААЭ і ЗША.
Цяпер расійскія ваеннаслужачыя знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога.
"Усе расійскія ваеннаслужачыя будуць дастаўлены ў Расійскую Федэрацыю для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі", - распавялі ў прэс-службе.
Напярэдадні бакі абмяняліся ваеннапалоннымі па формуле 200 на 200.
Першы сёлета абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай адбыўся 5 лютага. Тады Расія вярнула 157 сваіх ваенных, столькі ж ваеннапалонных УСУ вярнуліся ва Украіну.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"