МІНСК, 9 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, паведамляе Telegram-канал "Пул першага".
Міністр днямі вярнуўся з працяглай камандзіроўкі ў Тога і Гану. Акрамя таго, на мінулым тыдні ён па даручэнні прэзідэнта правёў перагаворы з намеснікам прэм’ер-міністра – міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва ААЭ Абдалой бен Заедам Аль Нахаянам па тэме канфлікту на Блізкім Усходзе.
Лукашэнка заслухаў даклад міністра замежных справаў па выніках яго візітаў у краіны Афрыкі.
"Афрыка – гэта будучыня. Напэўна, ты гэта разумееш больш, чым хто-небудзь у нашай краіне. Таму вось апошняя твая камандзіроўка. І коратка, мы аб гэтым яшчэ будзем гаварыць, што ўдалося нам дасягнуць у Афрыцы і якія напрамкі з якімі краінамі мы гатовы сёння развіваць", - сказаў прэзідэнт, прымаючы даклад.
Пры гэтым ён абазначыў стратэгію выбудоўвання беларускага вектара на афрыканскім кантыненце – неабходна знайсці "апорныя пункты".
"Самае галоўнае – трэба памятаць, што мы не імперыя, мы не амерыканцы, што мы ахопім увесь кантынент. Трэба мець апорныя пункты, з якіх мы будзем працаваць у краінах, якія нас цікавяць", - сказаў прэзідэнт.
Пры гэтым ён прывёў у прыклад узаемадзеянне з Аманам, з тэрыторыі якога можна працаваць на ўсю Усходнюю Афрыку.
"У іх сувязі там з былых часоў засталіся добрыя. Яны ўмеюць гандляваць, з імі трэба супрацоўнічаць, інвесціраваць яны будуць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што долар пры разліках з рознымі краінамі ідзе на другі план.
"Тым больш пры цяперашняй сітуацыі, калі гэты долар ужо нікому не патрэбен. Яны ж разумеюць, да чаго гэта вядзе. Укладваюцца прыстойна, трацяць грошы", - адзначыў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"