Урад спрасціў парадак рэгістрацыі трактароў

У Беларусі з’явіліся нормы па легалізацыі копіі пасведчання трактарыста-машыніста, выдадзенага ў іншай краіне.
Sputnik
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, якая спрашчае адміністрацыйныя працэдуры для ўладальнікаў трактароў і самаходных машын, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.
Напрыклад, з правіл дзяржрэгістрацыі і пастаноўкі на ўлік (зняцця) колавых трактароў, прычэпаў і самаходных машын знялі неабходнасць падаваць некаторыя дакументы. Ёсць і новаўвядзенні ў правілах дзяржтэхагляду трактароў і допуску да ўдзелу ў дарожным руху.
У тым ліку, выключаны механізм агляду іншым упаўнаважаным органам па месцы знаходжання машыны па-за рамкамі адміністрацыйнай працэдуры. Ёсць і іншыя змены, якія спрашчаюць тэхагляд.
Таксама ўводзяцца нормы аб легалізацыі копіі пасведчання трактарыста-машыніста, выдадзенага кампетэнтным органам іншай краіны.
Акрамя таго, новаўвядзенні закранулі патрабаванні да канструкцыі колавых трактароў, прычэпаў, самаходных машын, якія з’яўляюцца "вынікам індывідуальнай творчасці". Падрабязнасці ў гэтай частцы пакуль не раскрываюцца.
"Дакумент падрыхтаваны ў мэтах спрашчэння адміністрацыйных працэдур, зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі на грамадзян і суб’екты гаспадарання, а таксама ўдасканалення асобных палажэнняў з улікам практыкі іх прымянення", - рэзюміравалі ва ўрадзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Новыя тралейбусы МАЗ выйдуць на гарадскія маршруты ў Смаленску