Матдапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны выплацяць у Беларусі

Пастановай Саўміна вызначаны катэгорыі, каму належыць аднаразовая дапамога, на выплаты да Дня Перамогі ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана 10,6 млн рублёў.
Sputnik
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Памеры матэрыяльнай дапамогі, якую выплацяць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі ў 2026 годзе, вызначаны ў Беларусі, паведамілі ва ўрадзе краіны.
Згодна з пастановай Савета міністраў, выплата штогадовай матэрыяльнай дапамогі будзе праведзена з 4-га па 8 мая.
"На выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі з рэспубліканскага бюджэту прадугледжана накіраваць 10,6 млн рублёў", - паведамілі ва ўрадзе.
Памер аднаразовай дапамогі ў 5 000 рублёў вызначаны для інвалідаў і ўдзельнікаў ВАВ, а таксама ўдзельнікаў баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года.
Матдапамога ў 2 500 рублёў належыць тым, хто быў узнагароджаны ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле ў гады ВАВ, хто працаваў на аб’ектах СПА, будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў.
Выплата такой жа сумы прадугледжана для тых, хто працаваў на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда падчас блакады (8 верасня 1941 г. – 27 студзеня 1944 г.) і быў узнагароджаны медалём "За оборону Ленинграда", а таксама знакам "Жителю блокадного Ленинграда".
Членам сямей ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), прапалі без вестак у гады ВАВ, былым вязням канцлагераў, турмаў, гета, непаўналетнім вязням, якім устаноўлена павышэнне пенсіі, а таксама інвалідам з дзяцінства, якія атрымалі раненне, кантузію або калецтва ў сувязі з баявымі дзеяннямі падчас ВАВ або наступствамі ваенных дзеянняў, будзе выплачана па 1 500 рублёў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Сядых: памяць аб вайне займае асаблівае месца ў ідэнтычнасці расіян і беларусаў