МІНСК, 18 сак – Sputnik. Пры стварэнні новага кінафільма "Буратино" стаяла задача сумясціць усе лепшыя традыцыі сусветнага кінематографа і расказаць чуллівую, далікатную, добрую гісторыю, заявіў журналістам рэжысёр карціны Ігар Валошын на адкрыцці Фестывалю расійскага кіно ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Гэта арыгінальнае кіно, гэта не рэмейк кінакарціны 1975 года вялікага рэжысёра Леаніда Нячаева", - падкрэсліў рэжысёр.
Ён таксама растлумачыў, што кіно знялі адразу па матывах двух твораў – "Пінокіа" Карла Калодзі і "Приключения Буратино" Аляксея Талстога.
Па словах рэжысёра, у фільме галоўны герой знаходзіцца ў стане выбару, які ў выніку робіць на карысць сямейных каштоўнасцей. Розныя сустрэчы, падзеі, прыгоды так ці інакш мяняюць героя.
"У першую чаргу гэта вялікае кіно, гэта вялікая казка. І яна, вядома ж, разлічана на вялікую аўдыторыю, на гледачоў маленькага ўзросту, а таксама бацькоў, якія прыводзяць іх у кіно...", - сказаў Валошын.
Фільмам "Буратино" адкрываецца Фестываль расійскага кіно, які праходзіць у Мінску і Брэсце з 18 па 20 сакавіка ў рамках Дзён культуры Расіі. У праграме фільмы: "Авиатор", "Белорусский вокзал", "Буратино", "Кракен", "Левша", "Финист. Первый богатырь" і "Чебурашка 2".
Запланаваны і сесіі пытанняў-адказаў з рэжысёрам фільма "Буратино" Ігарам Валошыным, а таксама актрысай Соф’яй Зайкінай, якая знялася ў фільмах "Чебурашка 2" і "Финист. Первый богатырь".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"