Калі яшчэ хтосьці думае, што людзі акрамя TikTok нічога не глядзяць і не чытаюць, то гэты чалавек відавочна не быў на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. У суботу, у перадапошні дзень працы кніжнага форуму, тут было не праціснуцца. Пазнаёміцца з навінкамі і набыць выданні для сваёй хатняй бібліятэкі прыйшлі як моладзь, так і больш узроставыя людзі.
Наведвальнікі кніжнай выставы-кірмашу ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Карэспандэнт Sputnik Кацярына Куніца прайшлася ўздоўж выставачных стэндаў і даведалася, якім выданням аддаюць перавагу беларусы і за колькі можна купіць кнігу на выставе.
Наведвальнікі кніжнай выставы-кірмашу ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзень Расіі
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пачала працаваць у аўторак. Субота на форуме аб’яўлена Днём Расіі. Найбольшыя чэргі назіраліся якраз каля стэндаў расійскіх выдавецтваў.
Стэнд расійскага выдавецтва на кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
"Мы не першы раз прымаем удзел у кніжнай выставе ў Мінску. Мне здаецца, што гэты год самы добры па дынаміцы", - расказала прадстаўнік маскоўскага выдавецтва "МИФ" Вераніка Кузняцова.
На стэндзе расійскага выдавецтва прадстаўлены шырокі асартымент класічнай літаратуры. Як расказала Кузняцова, найбольшым попытам карыстаецца англійская класіка. У прыватнасці, самыя папулярныя кнігі – гэта раманы "Джэйн Эйр" Шарлоты Бронтэ і "Гонар і прадузятасць" Джэйн Осцін.
Адзін са стэндаў на кніжкай выставе-кірмашы ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Прадстаўнік выдавецтва адзначыла, што пры выбары кнігі чытачы кіруюцца сваімі асабістымі перавагамі: хтосьці купляе выданне з больш стрыманай вокладкай, а для кагосьці важна прыгожая ілюстрацыя кнігі. Цэны вар’іруюцца ў межах ад 15 да 30 беларускіх рублёў.
Наведвальнікі кніжнай выставы-кірмашу ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Адна з пакупніц каля гэтага стэнда, якая прадставілася Анастасіяй, падзялілася, што набыла кнігу "Самый богатый человек в Вавилоне". Яна прызналася, што чула шмат добрых водгукаў аб ёй, у тым ліку ў TikTok, таму і вырашыла купіць.
"Я чытаю кожны дзень. Цяпер знаходжуся ў дэкрэце і стараюся чытаць днём, калі дзіця спіць і ўвечары, калі пакладу яго спаць. Я вельмі люблю чытаць, у мяне дома вялікая бібліятэка", - прызналася субяседніца Sputnik.
Анастасія знаходзіцца ў дэкрэце і чытае кнігі, калі яе дзіця спіць
© Sputnik / Екатерина Куница
Яшчэ адна наведвальніца расійскага стэнда Ганна, якая пагадзілася пагутарыць з журналістам, расказала, што набыла адразу чатыры кнігі з серыі "Мара и Морок" Ліі Ардэн.
Мінчанка Ганна адзначыла нізкія цэны на выставе
© Sputnik / Екатерина Куница
"Я вырашыла наведаць гэтую выставу, таму што тут вельмі добрыя і выгадныя цэны на кнігі. Праўда, я перажывала, што позна прыехала, у перадапошні дзень. Думала, што нічога тут не будзе, але нават у першым выдавецтве я знайшла свой цыкл, які вельмі хацела", - расказала Ганна.
На выставе-кірмашы прадстаўлены як кнігі вялікіх выдавецтваў, так і асобных аўтараў.
Кніжная выстава-кірмаш у Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Кніга шэйха (або "Мая гісторыя")
Усяго ўдзел у міжнароднай выставе-кірмашы бяруць 22 краіны. Некаторыя прывезлі рэдкія экземпляры. Напрыклад, на стэндзе пасольства Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў прадстаўлены дзве ўнікальныя кнігі – "My story" і "My vision", якія былі напісаны шэйхам Махамедам ібн Рашыд Аль Мактумам, кіраўніком Дубая і прэм’ер-міністрам ААЭ.
Кнігі на стэндзе пасольства ААЭ у Беларусі
© Sputnik / Виктор Толочко
"Яны папулярныя ва ўсім свеце, бо расказваюць пра гісторыю станаўлення Эміратаў уласна з погляду чалавека, які ўсё гэта ствараў", - адзначыў прадстаўнік стэнда пасольства ААЭ у Беларусі.
Біяграфія Уга Чавеса ў форме казкі
Ужо шмат гадоў у Мінскай кніжнай выставе-кірмашы прымае ўдзел пасольства Венесуэлы. Сёлета яго прадстаўнікі за шэсць дзён працы форуму плануюць бясплатна раздаць 800 экзэмпляраў кніг.
Стэнд Венесуэлы на выставе
© Sputnik / Екатерина Куница
"У нас сёлета прадстаўлены абсалютна розныя жанры: палітыка, геапалітыка, гісторыя, культура. А маленькім чытачам раздаём кніжкі на рускай мове – яны былі перакладзены пры пасольстве. Гэта дзве кніжкі – "Чорныя анёлкі" (вершы) і біяграфія Уга Чавеса ў форме казкі", - расказала прадстаўнік стэнда пасольства.
Кнігі на стэндзе Венесуэлы
© Sputnik / Виктор Толочко
Аўтограф-сесія Данцовай
Шмат хто ў суботу прыйшоў на выставу-кірмаш дзеля сустрэчы са сваім кумірам – аўтарам дэтэктыўных раманаў Дар’яй Данцовай.
Дар'я Данцова перад аўтограф-сесіяй
© Sputnik / Виктор Толочко
На працягу гадзіны расійская пісьменніца размаўляла са сваімі чытачамі, расказваючы цікавыя факты са свайго асабістага і прафесійнага жыцця.
Па словах Данцовай, на напісанне адной кнігі ў яе сыходзіць 34 дні, і ўсе кнігі яна піша ад рукі. Таксама яна прызналася, што не карыстаецца штучным інтэлектам, зазначыўшы, што ў гэтым няма ніякай неабходнасці.
Дар'я Данцова на аўтограф-сесіі
© Sputnik / Виктор Толочко
Акрамя гэтага, пісьменніца распавяла аб цяжкім перыядзе ў сваім жыцці, калі ў яе выявілі анкалогію, і дала парады, як жыць з хваробай.
Пасля таго, як Данцова расказала пра сябе, усе жадаючыя маглі задаць ёй пытанні, затым адбылася аўтограф-сесія. Наведвальнікі сталі ў вялізную чаргу.
Дар'я Данцова падчас аўтограф-сесіі
© Sputnik / Екатерина Куница
– Вы за аўтографам Данцовай стаіце? – пацікавілася карэспандэнт Sputnik у канцы чаргі.
– Я без кнігі, але хаця б сфатаграфавацца з ёй хачу, – адказала дзяўчына.
Побач з ёй стаяла яшчэ адна дзяўчына і трымала ў руках стосік кніг пісьменніцы. На маё пытанне, ці не бянтэжыць яе такая вялікая чарга, яна ўпэўнена адказала, што гатова чакаць, колькі трэба.
Дзяўчына ў чарзе на аўтограф-сесію Дар'і Данцовай
© Sputnik / Екатерина Куница
"У маёй сям’і кнігі Дар’і Данцовай чытае ўся мая радня – ад бабулі да мяне. Яны падабаюцца нам сваёй лёгкасцю. Таксама як і сама Дар’я Данцова – яна выпраменьвае пазітыў, вельмі светлы чалавек", - сказала прыхільніца пісьменніцы.
Заўтра Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш завяршае сваю працу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"