Еўрапейскі бязвіз для ўкраінцаў стане платным

Без рэгістрацыі ў электроннай сістэме нельга будзе атрымаць дазвол на выезд у краіны Еўрасаюза.
Sputnik
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Грамадзяне Украіны, якія плануюць выехаць у Еўрасаюз, хутка сутыкнуцца з тым, што ім давядзецца плаціць за выезд.
"Грамадзянам Украіны, якія плануюць падарожжы ў Еўропу, варта рыхтавацца да змен. Новыя правілы перасячэння мяжы з краінамі ЕС увядуць ужо ў гэтым годзе", - паведамляе ўкраінскае выданне "Навіны. Live".
Размова ідзе аб рэгістрацыі ў электроннай сістэме ETIAS, без якой нельга будзе атрымаць дазвол на выезд.
Удакладняецца, што пры падачы заяўкі праз ETIAS трэба будзе аплаціць збор, які складае 20 еўра з чалавека, грошы ў выпадку адмовы ці памылкі не вяртаюцца. Ад выплаты збору будуць вызвалены непаўналетнія і асобы, старэйшыя за 70 гадоў.
Рэгістрацыя ў ETIAS не дае права на працу або пастаяннае пражыванне ў краінах ЕС і прызначана толькі для турыстаў ці прыватных паездак, у тым ліку звязаных з бізнесам.
Бязвіз у Еўрасаюз для ўкраінцаў з біяметрычнымі пашпартамі быў уведзены ў 2017 годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Больш за 60% украінцаў гатовы прагаласаваць на рэферэндуме аб пагадненні з РФ