МІНСК, 25 сак – Sputnik. Міністр абароны Віктар Хрэнін паназіраў за актыўнай фазай комплекснага вучэння з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, паведаміла абароннае ведамства Беларусі.
"Асабліва прыемна, што разам з кадравымі ваеннымі выдатна справіліся са сваёй задачай і ўсе ваеннаабавязаныя. А сёлета мы іх прызвалі як ніколі – больш за шэсць тысяч ваеннаслужачых запасу", - падкрэсліў міністр.
Ён адзначыў, што ваеннаслужачыя запасу праявілі сапраўдныя мужчынскія якасці. У цэлым Хрэнін канстатаваў зладжанасць дзеянняў ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных. Тым, хто атрымаў чарговыя воінскія званні, міністр уручыў пагоны.
Паводле яго слоў, манеўры прайшлі ў дакладнай адпаведнасці з зацверджанай задумай. Гэтае вучэнне мела выключна абарончы характар і стала часткай комплекснай праверкі, якая ідзе ў беларускай арміі.
"Што б нашы заходнія суседзі ў выніку не заяўлялі ў прэсе, беларуская армія яшчэ раз прадэманстравала сваю міралюбнасць. Ворагаў у нас няма, але любую агрэсію мы гатовы спыніць самым рашучым чынам – наш адказ працверазіць любога непрыяцеля", - заявіў кіраўнік ведамства.
Міністр абароны растлумачыў, што ваенныя яшчэ неаднаразова вернуцца да аналізу праверкі – у тым ліку ў бліжэйшы час – якая праходзіць пад кіраўніцтвам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Папярэдні вывад, як сказаў міністр, адназначна станоўчы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"