МІНСК, 26 сак – Sputnik. Наступствы блізкаўсходняга канфлікту зараз не могуць спрагназіраваць нават тыя, хто ў ім удзельнічае, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы ў чацвер на З’ездзе Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Яшчэ больш складанымі такія прагнозы з'яўляюцца для расійскага боку, адзначыў ён.
"Мне здаецца, тыя, хто ўцягнуты ў канфлікт, самі нічога не могуць спрагназіраваць, але для нас гэта яшчэ больш складана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што некаторыя параўноўваюць маштаб гэтых наступстваў з пандэміяй COVID-19, якая доўжылася ў свеце з 2020 па 2023 год.
"Ужо ёсць ацэнкі, што іх (падзеі на Блізкім Усходзе. - Sputnik) можна параўнаць з эпідэміяй каронавіруса", - сказаў Пуцін.
Таксама прэзідэнт РФ падкрэсліў, што Расія павінна жыць у тых умовах, у якіх адбываюцца ўсе гэтыя падзеі. Акрамя таго, каб адказаць на выклік часу, Расія павінна заставацца моцнай.
Расійскі лідар у сваім выступленні перасцярог бізнес і дзяржаву ад "праядання" кан’юнктурных даходаў, звязаных з канфліктам на Блізкім Усходзе.
"Трэба захоўваць разважлівасць. Калі сёння рынкі пахіснуліся ў адзін бок, заўтра яны могуць змяніцца ў іншы", - папярэдзіў Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"