МІНСК, 28 сак – Sputnik. Колькасць карупцыйных злачынстваў за апошнія 10 гадоў у Беларусі знізілася практычна ў два разы, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры рэспублікі.
Так, на працягу апошняга дзесяцігоддзя колькасць злачынстваў, звязаных з карупцыяй, скарацілася з 1 600 у 2015 годзе да 843 у 2025 годзе, удакладніла старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Вольга Бахар.
Яна адзначыла, што іх доля ў агульнай злачыннасці не перавышае 2%.
У структуры карупцыйных злачынстваў найбольшую долю займае хабарніцтва – 57%. 31% прыпадае на супрацьзаконныя дзеянні, звязаныя з крадзяжамі шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
"Пры гэтым больш як 70% такіх злачынстваў учынена пры правядзенні закупак, выкананні дагавораў і распараджэнні дзяржаўнай уласнасцю", - адзначыла Бахар.
Што да геаграфіі злачынстваў, то найбольшая колькасць выпадкаў карупцыі рэгіструецца ў Мінску і Віцебскай вобласці. Максімальнай законапаслухмянасцю адрозніваюцца Гродзенскі і Брэсцкі рэгіёны – тут узровень супрацьпраўных дзеянняў гэтай катэгорыі самы нізкі.
Найбольш схільным да карупцыі, паводле інфармацыі Генпракуратуры, з’яўляюцца сельскагаспадарчая галіна, сферы прамысловасці, транспарту і будаўніцтва, гандлю, аховы здароўя і адукацыі.
Бахар удакладніла, што за мінулы год за хабарніцтва, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і іншыя супрацьзаконныя дзеянні, звязаныя з карупцыяй, былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці больш за 750 чалавек.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"