Відэа

Вынікі Еўразійскага міжурадавага савета

У панядзелак, 30 сакавіка, у 10:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь праходзіць відэамост Масква – Астана – Мінск – Бішкек на тэму: "Вынікі міжурадавага савета ЕАЭС, які прайшоў у Казахстане".
Sputnik
26-27 сакавіка ў казахстанскім горадзе Шымкент прайшлі пасяджэнне Еўразійскана міжурадавага савета і Лічбавы форум з удзелам кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС.
На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета зацверджаны першы пакет змяненняў Палажэння аб адборы сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
Абноўленыя нормы дазваляюць уніфікаваць патрабаванні да дакументацыі, павышаюць празрыстасць фінансавых умоў і пашыраюць магчымасці для бізнесу дзякуючы пераходу на штоквартальны цыкл адбору праектаў.
Асаблівая ўвага ўдзелена стымуляванню інавацыйнай актыўнасці і дакладнаму рэгламентаванню работы экспертных органаў, што стварае найбольш спрыяльныя ўмовы для запуску кааперацыйных праектаў.
Якія дакументы былі падпісаны па выніках сустрэч? Як краінам сумесна супрацьстаяць заходнім санкцыям? Як у рэальным сектары эканомікі, дзяржкіраванні і сацыяльнай інфраструктуры будуць прымяняцца лічбавыя інструменты і штучны інтэлект? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваюць удзельнікі відэамоста.
Удзельнікі ў Маскве:
старшы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін РАН Ганна ВЯЛІКАЯ;
дырэктар Цэнтра лічбавай эканомікі МДІМА МЗС РФ Эліна СІДАРЭНКА.
У Мінску:
аналітык Інстытута стратэгічных даследаванняў Вольга ЛАЗОРКІНА;
палітычны эксперт, грамадскі дзеяч Аляксандр ШАЦЬКО.
У Астане:
дырэктар цэнтра актуальных даследаванняў "Альтэрнатыва" Андрэй ЧАБАТАРОЎ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"