МІНСК, 1 кра – Sputnik. Расійскія следчыя ўзбудзілі больш за 4,7 тыс крымінальных спраў з-за атак УСУ на 51 рэгіён Расіі па-за зонай спецаперацыі, паведаміў старшыня СК РФ Аляксандр Бастрыкін.
"З пачатку СВА распачата 4 746 спраў па фактах украінскіх абстрэлаў артылерыйскім і ракетным узбраеннем, атак з выкрыстаннем БПЛА на тэрыторыі 51 суб’екта Расіі, размешчанага па-за межамі СВА", - сказаў Бастрыкін.
У дадзеную лічбу ўвайшлі і факты ўварвання на тэрыторыю РФ у жніўні 2024 года, удакладніў Бастрыкін.
Паводле яго слоў, у выніку гэтых злачынстваў 1 249 мірных жыхароў загінулі, больш за 5,7 тыс атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Бастрыкін дадаў, што следства ўлічвае тое, што еўрапейскія краіны з самага пачатку фінансавалі кіеўскі рэжым, пастаўлялі зброю, якой УСУ забівалі мірных жыхароў на тэрыторыі РФ.
"Тыя, хто там прымаюць рашэнні, не могуць не разумець, што па сутнасці з’яўляюцца саўдзельнікамі злачынстваў, якія кіеўскі рэжым здзяйсняе супраць расійскіх грамадзян", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым Бастрыкін падкрэсліў, што размова ідзе аб агрэсіі не толькі ў адносінах да жыхароў Данбаса, але і аб шматлікіх атаках на цывільныя аб’екты ў прыгранічных рэгіёнах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"