Сяўба яравых збожжавых у Беларусі амаль завершана

Плошчы яравой сяўбы сёлета перавысяць 2,3 млн га, у тым ліку пад раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры адведзена 572 тыс га сельгасугоддзяў.
Sputnik
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Амаль палова плошчаў, адведзеных пад раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры, ужо засеяна, паведамілі ў Мінсельгасхарчы.
"Па аператыўных даных на 1 красавіка 2026 года ў краіне ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеяна на плошчы 256 тыс га, што складае 46% ад агульнай плошчы пад сяўбу ў 552 тыс га", - гаворыцца ў паведамленні.
Лідзіруе Брэсцкая вобласць. Тут сяўба яравых збожжавых практычна завершана – засеяна 80 тыс га сельгасугоддзяў, што складае 95% ад планавых плошчаў. Брэстчыну імкліва даганяюць аграрыі Гродзенскага рэгіёна, засеяўшы раннімі яравымі збожжавымі і збожжа-бабовымі культурамі 77% адведзеных плошчаў.
Больш чым напалову засеяны і палі ў Мінскай вобласці – 56% сельгасугоддзяў, запланаваных пад сяўбу яравога збожжа.
У Гомельскай вобласці асвоена 36 тыс га зямлі, што складае 39% ад плана, у Магілёўскай – 24 тыс га (21%).
Яравая сяўба ў паўночным рэгіёне краіны – на Віцебшчыне – па аб’ектыўных прычынах толькі набірае абароты. Тут збожжа будучага ўраджаю пасеялі на плошчы 18 тыс га (16% ад запланаваных).
Акрамя таго, аграрыі пачалі сеяць лён. Сумарна даўгунцом ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўжо занята 6 тыс га (12% ад планавых плошчаў).
У Мінсельгасхарчы таксама паведамілі, што ўжо назапашана амаль 80% мінеральных удабрэнняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу гэтага года. Таксама вывезена і ўнесена на палі палова запланавага аб’ёму арганічных удабрэнняў.
Плошчы яравой сяўбы сёлета перавысяць 2,3 млн га. У тым ліку пад раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры адведзена 572 тыс га сельгасугоддзяў, 907 тыс га зоймуць кукуруза на сілас, 375 тыс – кукуруза на зерне. Засеяць цукровымі буракамі трэба будзе 106 тыс га палёў. 22 тыс га плануецца адвесці пад бульбу. Лён будзе пасеяны на агульнай плошчы 50 тыс га.
Прымаючы 18 сакавіка з дакладам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў беларускім аграрыям сабраць у гэтым годзе ўраджай збожжа не ніжэй за ўзровень мінулага года – 11,5 млн тон.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Масла з труфелем, халяль, пратэін: беларускі АПК шукае новыя рынкі збыту