МІНСК, 2 кра – Sputnik. Прынята рашэнне аб адкрыцці аддзяленняў пасольства Расіі ў трох беларускіх абласных цэнтрах – Віцебску, Гомелі і Магілёве, паведаміў расійскі пасол у Беларусі Барыс Грызлоў.
Дыпламат назваў паказальным тое, як актыўна пашыраецца сетка дыппрадстаўніцтваў у Беларусі і Расіі. На яго думку, гэта звязана з актыўным ростам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, якое стала адным з ключавых фактараў развіцця гандлёва-эканамічных і кааперацыйных сувязей у Саюзнай дзяржаве.
"Акрамя пасольства Расіі ў Мінску і генеральнага консульства ў Брэсце, у 2022 годзе адкрыта генконсульства ў Гродне, а ў канцы 2025 года прынята рашэнне аб утварэнні аддзяленняў пасольства Расіі ў Віцебску, Гомелі і Магілёве", - паведаміў Грызлоў у інтэрв’ю РІА Навіны да 30-годдзя падпісання Дагавора аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі.
Ён таксама адзначыў, што на расійскай тэрыторыі працуюць ужо 13 беларускіх загранустаноў.
Пасол падкрэсліў, што дыпламаты актыўна дапамагаюць як дзяржаўным прадпрыемствам, так і прадстаўнікам бізнесу шукаць дзелавых партнёраў у Расіі і Беларусі. Яны ўзаемадзейнічаюць з мясцовымі ўладамі ў рэалізацыі рашэнняў і выкананні задач, якія пастаўлены прэзідэнтамі дзвюх краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"