МІНСК, 2 кра – Sputnik. Беларусь і Расія адзначаюць сёння штогадовае свята – Дзень яднання народаў дзвюх дзяржаў.
Рашэнне аб заснаванні гэтага дня было прынята 2 красавіка 1996 года. Менавіта тады прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дагавор аб утварэнні супольнасці дзвюх краін. Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
Як расказалі ў Пасткаме Саюзнай дзяржавы, мерапрыемствы з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі пройдуць у Мінску і Маскве з удзелам кіраўнікоў органаў улады і дзяржкіравання, палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі і шырокай грамадскасці.
2 красавіка ў Мінску ў 17:00 у Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачысты канцэрт "Сіла зямлі – сувязь народаў", у ім прымуць удзел выканаўцы і творчыя калектывы з Расіі і Беларусі.
У Маскве ў 19:00 на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі адбудзецца канцэрт "Две души – одна судьба" пры ўдзеле Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца імя І. А. Майсеева, Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя М. Я. Пятніцкага, аркестра народных інструментаў імя Л. Г. Зыкінай.
Чакаецца таксама выступленне народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, беларускай фальклорнай групы "Купалінка", заслужанай артысткі Расіі Марыны Дзявятавай і іншых артыстаў і калектываў.
Гісторыя стварэння Саюзнай дзяржавы
Праз год пасля таго, як у 1996-м у Маскве быў падпісаны першы дакумент аб утварэнні саюзнай структуры, 2 красавіка 1997 года супольнасць была пераўтворана ў Саюз Расіі і Беларусі. Яшчэ праз год прынялі Дэкларацыю аб далейшым яднанні дзвюх дзяржаў. А праз два гады, 8 снежня 1999-га, у Маскве лідары Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
За гэты час у Саюзнай дзяржаве былі створаны адзіныя структуры кіравання - Вышэйшы дзяржсавет, саюзны Саўмін, Пасткам Саюзнай дзяржавы.
Аснову саюзнай інтэграцыйнай структуры складаюць прынцыпы суверэннай роўнасці і добраахвотнасці дзяржаў-удзельніц. Саюзная дагаворна-прававая база ўключае больш як 300 міждзяржаўных і міжурадавых пагадненняў, якія рэгулююць супрацоўніцтва ў розных галінах.
У Саюзнай дзяржавы ёсць ваенная дактрына, міграцыйная канцэпцыя, у сакавіку 2025 года набыў моц дагавор аб гарантыях бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"