Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Бесперасадачны цягнік са Смаленска сустрэлі ў Оршы – фота

Першы мясцовы бесперасадачны поезд прыбыў сёння ў Оршу са Смаленска ў рамках адкрыцця трансгранічных зносін. Як сустракалі цягнік – глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Бесперасадачныя цягнікі са Смаленска ў Оршу і назад хадзілі яшчэ ў савецкія часы і ў пачатку 2000-х, аднак у 2013 годзе гэты маршрут быў спынены. Яшчэ заставаўся варыянт з перасадкамі, але потым і ён быў адменены, аднак два гады таму перасадачная схема была адноўлена.
У апошнія гады з Оршы ў Смаленск і назад можна было прыехаць і на транзітнай "Ласточке".
Цяпер цягнікі паміж двума гарадамі будуць курсіраваць штодзень.
Сёння ж адкрыўся і яшчэ адзін трансгранічны бесперасадачны маршрут – са Смаленска ў Віцебск. Састаў таксама будзе курсіраваць штодзень.
Падрабязней аб раскладзе цягнікоў са Смаленска ў Віцебск, Оршу і назад чытайце ў матэрыяле Sputnik.
1 / 12
2 / 12
3 / 12
4 / 12
5 / 12
6 / 12
7 / 12
8 / 12
9 / 12
10 / 12
11 / 12
12 / 12
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"