Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Следчы камітэт: суды РФ вынеслі прыгаворы больш чым 1,1 тысячы УСУшнікаў

Іх асудзілі за розныя злачынствы, у тым ліку за забойства мірных жыхароў і жорсткае абыходжанне з імі.
Sputnik
МІНСК, 2 кра – Sputnik. Суды Расіі вынеслі прыгаворы больш чым 1 100 украінскім ваенным і наёмнікам, паведаміў кіраўнік СК РФ Аляксандр Бастрыкін.
Ён удакладніў, што суды разгледзелі 838 крымінальных спраў.
"Абвінаваўчыя прыгаворы вынесены ў дачыненні да 1 107 асоб. Яны былі асуджаны за забойства цывільных асоб, жорсткае абыходжанне з мірнымі жыхарамі і ўдзел у якасці наёмнікаў у баявых дзеяннях", - сказаў Бастрыкін у інтэрв’ю РІА Навіны.
Паводле яго слоў, расійскія следчыя завяршылі расследаванне 966 крымінальных спраў у дачыненні да 1 280 УСУшнікаў, ваеннаслужачых нацыяналістычных фарміраванняў і замежных наёмнікаў, якія ўдзельнічалі ў баявых аперацыях на баку Украіны.
Расійскія следчыя працягваюць расследаваць злачынствы кіеўскага рэжыму. Усе факты старанна дакументуюцца.
Раней кіраўнік Следчага камітэта паведаміў, што следчыя таксама дакументуюць матэрыяльную шкоду, нанесеную сучаснай зброяй украінскіх нацыстаў.
"Мы падлічылі, што гэта ўжо складае прыкладна 600 млрд рублёў (прыкладна 22,5 млрд у беларускіх рублях. - Sputnik). І, вядома, мы будзем дабівацца кампенсацыі за гэтую шкоду ад украінскіх нацыяналістаў", - заявіў ён у снежні 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
СК завёў больш за 4,7 тыс спраў за атакі УСУ на рэгіёны Расіі па-за зонай СВА