МІНСК, 7 кра – Sputnik. Дзяржава зрабіла ўсё для паспяховага старту і нармальнага развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК), зараз прыйшоў час спытаць аб выніках, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сёння кіраўнік дзяржавы праводзіць маштабную нараду па пытаннях развіцця БНБК. На ёй прысутнічаюць у тым ліку прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, профільныя міністры, старшыня Дзяржкантролю Васіль Герасімаў, старшыня НАН Беларусі Уладзімір Каранік, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, якія з’яўляюцца спажыўцамі прадукцыі БНБК.
"Адставаць мы не можам. Таму сёння, акрамя прынцыповых і аб’ектыўных ацэнак бягучай сітуацыі, чакаю канкрэтных прапаноў па перспектывах развіцця БНБК у бліжэйшыя гады", - заявіў прэзідэнт.
Аднак, нягледзячы на тое, што краіна мае вострую патрэбу ў айчыннай біятэхналагічнай галіне, БНБК да гэтага часу не выйшла "на поўную загрузку магутнасцей" біяхімічнай і камбікормавай вытворчасці.
"Мэтавыя паказчыкі вытворчай праграмы не дасягнуты, захоўваецца востры дэфіцыт абаротных сродкаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Дзяржпадтрымка БНБК
Гаворачы аб дзяржаўнай падтрымцы, аказанай БНБК, прэзідэнт нагадаў, што гэта былі і прэферэнцыі па падатках, і гарантыі Саўміна па крэдытах, і асаблівы парадак адлюстравання курсавых розніц, і льготны кітайскі крэдыт на суму каля 600 млн долараў.
"З прадстаўленых матэрыялаў (аб выніках дзейнасці БНБК. - Sputnik) вынікае, што гэтых вынікаў, на жаль, няма. Хоць зарплату ўсё атрымліваюць спраўна, амаль на 16% вышэй за сярэднеабласны ўзровень", - сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, адзінае, у чым ёсць прагрэс, дык гэта ў пашырэнні геаграфіі экспартных паставак – з шасці краін у 2022 годзе да 12 у 2025-м.
Лукашэнка нагадаў аб прыцягненні прамых кітайскіх інвестыцый да рэалізацыі праекта.
"Ліміт падтрымкі гэтага прадпрыемства за кошт бюджэту даўно вычарпаны", - падкрэсліў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"