МІНСК, 12 кра – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян рэспублікі з Хрыстовай Уваскрэсеннем, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што велікодныя традыцыі аб’ядноўваюць беларусаў у сям’і, а цеплыня ўрачыстасці хрысціянскага свята нагадвае аб высокім прызначэнні чалавека – клапаціцца аб блізкіх і дапамагаць тым, хто пакутуе.
"Для кожнага з нас гэтае свята непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання. Велікодныя традыцыі аб’дноўваюць нас у коле сям’і", - гаворыцца ў тэксце віншавання.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, духоўная сіла вясенніх дзён дае магчымасць усвядоміць важнасць маральных каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства.
Лукашэнка пажадаў хрысціянам, каб радасць свята прыўнесла ў дамы дабрабыт і згоду, стала невычэрпнай крыніцай веры, любві і міласэрнасці.
Сёлета праваслаўныя 12 красавіка адзначаюць самае галоўнае свята хрысціянскага календара – Уваскрэсенне Хрыстова, або Вялікдзень. Увечары ў Перадвелікодную суботу з гэтай нагоды прайшлі ўрачыстыя богаслужэнні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"