МІНСК, 20 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дапусціў, што заключэннем "вялікай здзелкі" з Беларуссю амерыканскі лідар Дональд Трамп хоча наладзіць адносіны з Расіяй, аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю вядучаму тэлеканала RT Рыку Санчэсу.
Лукашэнка падкрэсліў, што быў бы рад, калі б за перагаворамі з Мінскам Вашынгтон бачыў канчатковай мэтай нармалізацыю адносін з Масквой.
"Не ведаю, але я быў бы рад, калі б Трамп у канчатковыы выніку… бачыў бы значна больш. Таму я думаю гэта цалкам магчыма. Можа ён прамацвае нейкую пазіцыю Беларусі, праецыруе яе на Расію. Гэта было б нармальна і разумна", - адзначыў беларускі лідар.
Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь гатова садзейнічаць гэтаму і будзе рабіць усё магчымае.
"Па крайняй меры будзем мы для гэтага рабіць усё, таму што разумеем, калі вы дамовіцеся – амерыканцы з Расіяй – для нас гэта будзе ў два разы лепш, чым вы дамовіцеся з намі", - сказаў Лукашэнка.
Па словах беларускага прэзідэнта, Вашынгтону проста неабходна дамовіцца з Масквой, прычым рабіць гэта зараз.
Ён падкрэсліў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін – чалавек, з якім можна не проста размаўляць, а дамаўляцца. Але пры гэтым амерыканскі бок павінен разумець: калі ён нешта абяцае, гэта трэба выконваць.
"Вам (амерыканцам. - Sputnik) трэба дамовіцца з Расіяй, і вам трэба дамовіцца з Расіяй асабліва ў прэзідэнцтва Пуціна. Гэта такі чалавек, з якім можна не проста размаўляць, а дамаўляцца. Але трэба дакладна разумець: паабяцаў нешта – трэба зрабіць", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"