Міжнародны дзень Маці-Зямлі (International Mother Earth Day) быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2009 годзе і афіцыйна адзначаецца з 2010 года з мэтай прыцягнуць увагу да крохкасці экасістэм нашай планеты і неабходнасці аховы навакольнага асяроддзя.
На фатаграфіях з падборкі Sputnik няма меж і няма палітыкі. Кадры ў гэтай падборцы зняты на розных кантынентах, у розных часавых паясах, пад розным небам. Але аб’ядноўвае іх адно: агульная апора пад нагамі.
Міжнародны дзень Маці-Зямлі – гэта не проста "экалагічнае свята". Гэта дзень падзякі. І адзіны спосаб аддзякаваць планеце – памятаць, што чалавек – не гаспадар гэтай прыгажосці, хоць і адчувае сябе тут як дома.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"