МІНСК, 23 кра – Sputnik. Праз гады эмоцыі, выкліканыя аварыяй на Чарнобыльскай АЭС, супакоіліся і пачаўся пераход да халоднага аналізу, заявіў журналістам намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Труханаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
"Патрабуецца халодная ацэнка фактаў. Не эмоцыі, не нейкая гіпербалізацыя праблематыкі ці можа быць нават выдумлянне, а сапраўды ацэнка", - сказаў вучоны.
Ён падкрэсліў, што беларуская дзяржава выбрала сістэмны падыход у гэтай сферы, перажыўшы чарнобыльскую трагедыю.
"А гэта сапраўды трагедыя. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, па ўздзеянні гэта, напэўна, самае масавае, такое антрапагеннае надзвычайнае здарэнне", - падкрэсліў Труханаў.
Насельніцтву была аказана сацыяльная і прававая падтрымка.
Важны і вопыт, які краіна атрымала пасля трагедыі. Былі створаны ўнікальныя навуковыя школы ў галіне радыебяспекі, радыебіялогіі і іншых. Па гэтых напрамках беларускія вучоныя сталі экспертамі сусветнага ўзроўню.
"Многія калегі з-за мяжы пераймалі на працягу доўгага часу гэты вопыт", - падкрэсліў Труханаў.
Ён таксама растлумачыў, што ў гэтай сферы праводзіцца супрацоўніцтва з расійскімі калегамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"