Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года Гомельская і Магілёўская вобласці Беларусі былі моцна забруджаны радыенуклідамі.
З 30-кіламетровай зоны адчужэння вакол АЭС у пачатку мая 1986 года эвакуіравалі ўсё насельніцтва – больш за 115 тыс чалавек. Тады мясцовыя жыхары думалі, што хутка вернуцца, але ў выніку 96 населеных пунктаў на беларускай тэрыторыі поўнасцю абязлюдзелі.
Беларускую частку зоны адчужэння плошчай 217 тыс га ў 1988-м ператварылі ў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Доўгі час у ПДРЭЗ маглі трапіць толькі супрацоўнікі запаведніка, але ў 2018-м сюды пачалі вадзіць экскурсіі, каб жадаючыя змаглі на свае вочы ўбачыць наступствы "на зямлі". Маршруты выбраны бяспечныя, а за час экскурсіі чалавек атрымлівае дозу радыяцыі, параўнальную з гадзінным палётам у самалёце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"