Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

СПА за ноч збіла амаль 190 украінскіх дронаў над рэгіёнамі РФ

У МЗС РФ канстатуюць рост атак УСУ па грамадзянскай інфраструктуры на расийскай тэрыторыі напярэдадні майскіх свят.
Sputnik
МІНСК, 30 кра – Sputnik. Мінулай ноччу расійскія сродкі супрацьпаветранай абароны адбілі адну з самых масіраваных атак беспілотнікаў УСУ з пачатку года. Як паведамілі ў Мінабароны РФ, дзяжурнымі разлікамі СПА збіты 189 беспілотнікаў.
"Перахоплены і знішчаны 189 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу" - гаворыцца ў аператыўнай зводцы ваеннага ведамства.
Беспілотнікі ліквідавалі над тэрыторыямі 14 рэгіёнаў: Астраханскай, Белгародскай, Бранскай, Валгаградскай, Варонежскай, Курскай, Ліпецкай, Ніжагародскай, Растоўскай, Разанскай, Самарскай, Саратаўскай, Тульскай і Ульянаўскай абласцей.
На фоне начных падзей у шэрагу рэгіёнаў уводзіліся абмежаванні на працу аэрапортаў. Часовыя меры бяспекі дзейнічалі ў паветраных гаванях Пензы, Тамбова, Саратава, Самары, Валгаграда, Ніжняга Ноўгарада і Екацярынбурга.
Раней пасол па асаблівых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік заявіў аб тым, што напярэдадні майскіх свят назіраецца рост атак з боку Украіны па грамадзянскай інфраструктуры на тэрыторыі РФ.
Паводле слоў дыпламата, Кіеў не дэманструе гатоўнасці да перамір'я ў сувязі са святамі, аб магчымасці якога напярэдадні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гаварыў амерыканскаму калегу Дональду Трампу ў тэлефоннай размове.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
МЗС РФ: Зяленскі правакуе ядзерны канфлікт