МІНСК, 5 мая – Sputnik. Актывісты ў Францыі працягваюць знаходзіць новыя пахаванні савецкіх воінаў і партызан, паведаміў расійскі пасол у Францыі Аляксей Мяшкоў.
Паводле яго слоў, асацыяцыя "Русская память" актыўна працуе на французскай тэрыторыі.
"Яны ў паўночна-ўсходняй частцы Францыі, якая мяжуе з Германіяй, дзе былі асноўныя лагеры і дзе дзейнічалі многія партызанскія атрады нашы, таксама знаходзяць усё новыя і новыя пахаванні, гэта значыць працэс гэты не спыняецца", - расказаў дыпламат у інтэрв’ю РІА Навіны.
Пры гэтым Мяшкоў падкрэсліў, што французскі бок не перашкаджае гэтай рабоце. Аднак магчымасць яе дзяржаўнага фінансавання цяпер у пэўнай ступені ўскладнена, дадаў ён.
Кіраўнік расійскай дыпмісіі таксама расказаў, што мясцовыя французскія актывісты дапамагаюць у пошуку закінутых пахаванняў.
"Але трэба прызнацца, што, вядома, рэальных магчымасцей для фінансавання нейкіх аднаўленчых работ у іх няма, таму ў асноўным гэта, вядома, нашы расійскія спонсары", - адзначыў пасол.
Акрамя таго, Мяшкоў распавёў, што сёлета пасольства разам з фондам "Спадчына рускага замежжа" адрэстаўравала на могілках у Манмарансі праваслаўную капліцу і некалькі пахаванняў. Таксама аднавілі надмагільны помнік на магіле актыўнай удзельніцы французскага супраціўлення Соф’і Насовіч.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"