Цэнтральны парк Гомеля ў кветкавым афармленні вясновага ландшафту традыцыйна робіць акцэнт на цюльпаны. Больш за 20 гатункаў тут высаджваюць штогод, але кожны раз узор кветкавага дывана мяняе форму і батанічны арнамент. Першымі распускаюцца самыя раннія кветкі сорту Грэйга, а да сярэдзіны мая нават позні Дарвін прыадкрывае бутоны.
У гэтым сезоне ландшафтныя дызайнеры палацава-паркавага ансамбля зрабілі акцэнт на аранжава-фіялетава-жоўтую гаму з украпінамі пышных белых, далікатна-ружовых і пунсовых бутонаў. Атрымалася настолькі прыгожа, што нават звычайна стрыманыя мужчыны не шкадуюць памяці на тэлефоне для фатаграфій цюльпанаў. Як пад гіпнозам, нараўне з рыбацкімі трафеямі і гаражным вайбам, у фотагісторыі моцнага полу з’яўляюцца кветкі і тыя, хто іх проста любіць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"