Ад Азіі да Лацінскай Амерыкі людзі з партрэтамі родных-франтавікоў зноў нагадалі: "Ніхто не забыты, нішто не забыта". Шматлюдныя шэсці прайшлі ў гарадах Еўропы, у Вялікабрытаніі і ў Германіі, нягледзячы на забарону публічнай дэманстрацыі георгіеўскіх стужак і савецкай сімволікі падчас памятных дат.
Геаграфія акцыі сёлета аказалася вельмі шырокай. Шэсце прайшло ў Вашынгтоне з удзелам амерыканцаў, якія таксама шануюць памяць аб сумеснай барацьбе з нацызмам. У азіяцкіх сталіцах – Пекіне, Ханоі, Токіа і Сеуле – да "Бессмертного полка" далучыліся дыпламаты і мясцовыя жыхары. Сімвалічным стала шэсце ў В’етнаме, дзе ўшанавалі не толькі савецкіх, але і в’етнамскіх салдат. Хваля памяці дакацілася да экзатычных лакацый: акцыі адбыліся на Маўрыкіі, у Паўднёвым Судане, Тунісе, Танзаніі і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Чуллівыя кадры памятнай акцыі глядзіце ў фотагалерэі Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"