З меркаванняў бяспекі сёлета пры падрыхтоўцы да парада было вырашана адмовіцца ад механізаванай калоны – цяжкая ваенная тэхніка не выязджала на брук галоўнай плошчы краіны.
Асаблівасцю гэтага года стала дэманстрацыя на экранах вакол Краснай плошчы кадраў баявой працы расійскіх ваенных у зоне СВА, уключаючы выкарыстанне беспілотных сістэм.
У складзе пешай калоны перад Крамлём прайшлі ваеннаслужачыя вышэйшых ваенных навучальных устаноў усіх відаў і родаў войск Узброеных сіл РФ. Урачыстым маршам прайшлі героі спецыяльнай ваеннай аперацыі і ваенныя з КНДР.
Прымаў парад на цэнтральнай трыбуне прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У сваім звароце ён назваў Дзень Перамогі "святым, светлым і самым галоўным святам", а таксама падкрэсліў, што захаванне памяці аб подзвігу савецкага народа застаецца для Расіі справай гонару.
Кульмінацыяй парада стаў пралёт самалётаў расійскіх пілатажных груп "Стрижи" і "Русские витязи". У фінале лётчыкі штурмавікоў Су-25 традыцыйна "намалявалі" ў небе расійскі трыкалор.
Нягледзячы на тое, што Расія сёлета не рассылала спецыяльных запрашэнняў, шэраг замежных лідараў выказалі жаданне наведаць Маскву. Сярод іх – прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў і шэраг лідараў дружалюбных дзяржаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"