ВІЦЕБСК, 9 мая – Sputnik. Пахмурнае неба і зусім не ласкавае майскае надвор’е не сталі перашкодай для тысяч жыхароў Віцебска, каб прыйсці 9 мая на цэнтральную плошчу Перамогі. Сёння тут праходзяць урачыстасці, прымеркаваныя да гадавіны Вялікай Перамогі.
Наколькі цёплымі, нягледзячы на непагадзь, атрымаліся святочныя мерапрыемствы, і што прыгатавалі для гараджан улады, чытайце ў матэрыяле Sputnik.
"Дзень Перамогі – гэта святое"
Раніца 9 мая ў Віцебску выдалася, шчыра кажучы, непагодлівая: дождж, вецер і холад зусім не схілялі да прагулкі ў цэнтр горада. Збіраючыся на асвятленне падзей святочнага дня, карэспандэнт Sputnik гадаў: ці шмат людзей захоча ў такое надвор’е выйсці з дому.
© Sputnik / Павел Вур
Аказалася, непагадзь – не перашкода для тых, хто шануе памяць сваіх продкаў, якія ваявалі. Цэнтральная плошча ў Віцебску была запоўнена людзьмі.
"Для нас Дзень Перамогі – гэта святое! Некалькі гадоў таму памёр мой дзядуля, які дажыў да ста гадоў, ён прайшоў усю вайну. Дзед не любіў гаварыць пра гэта, але ўсё ж часам расказваў, а я расказваю сваім дзецям. Мы шануем гэтае свята і рады, што дзяржава не дае забыць пра той вялікі подзвіг людзям, асабліва маладому пакаленню", - прызналася жыхарка Віцебска Наталля.
© Sputnik / Павел Вур
Віцяблянка прыйшла на плошчу з дзецьмі. Яна расказала, што яе муж удзельнічае ў шэсці ад сваёй арганізацыі, пасля чаго далучыцца да сям’і. Затым яны ўсе разам пойдуць гуляць па святочных лакацыях.
Па словах Наталлі, не было ніводнага года, каб яна з сям’ёй не прыйшла на ўрачыстасці з нагоды Дня Перамогі. Субяседніца спадзяецца перадаць гэтую традыцыю і сваім дзецям.
Салідарны з Наталляй і іншыя гараджане, якія таксама прыйшлі 9 мая на плошчу.
"Не ведаю, кім трэба быць, каб забыць пра той подзвіг, які здзейснілі нашы дзяды! У нас дома засталося нават некалькі ваенных фатаграфій аднаго з нашых дзядуль і да кожнай ёсць гісторыя, якую дзед у свой час расказаў маці, а яна мне", - падкрэсліў жыхар абласнога цэнтра Віктар, ён таксама прыйшоў на свята з дзецьмі.
© Sputnik / Павел Вур
Па словах мужчыны, надвор’е ніяк не можа перашкодзіць прыйсці на плошчу ў такі знамянальны дзень.
Шэсце, салдацкая каша і салют
Святкаванне Дня Перамогі ў Віцебску пачалося з адкрыцця выставы ваеннай тэхнікі, выставы ўзбраення і работы палявой кухні.
"Уяўляеце, ніколі б не падумала, што мой дзевяцігадовы сын любіць панцак. Аказалася, што любіць і яшчэ папрасіў дабаўкі салдацкай кашы. Цяпер буду думаць, як такую ж прыгатаваць дома", - здзіўлена адзначыла жыхарка Віцебска Дар’я.
© Sputnik / Павел Вур
У 11 гадзін раніцы ў Віцебску пачалося традыцыйнае шэсце гараджан да Вечнага агню з ускладаннем кветак. Потым прысутныя на плошчы прынялі ўдзел у рэспубліканскай хвіліне маўчання.
Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемстваў гараджанам прапанавалі прагуляцца па святочных пляцоўках Віцебска. У гэтым годзе гарадскія ўлады падрыхтавалі месцы для гулянняў у розных частках горада. На плошчы Перамогі, акрамя салдацкай кашы, выставы зброі і тэхнікі, правялі святочны мітынг і далі канцэрт.
© Sputnik / Павел Вур
А ў 20:00 на сцэне выступіць папулярная казахстанская група "Мота-Ролер". У студэнцкім скверы, пройдзе серыя кінапаказаў "Пасля Перамогі. ЖЫЦЦЁ".
Акрамя таго, у 21:00 на сценах гарадской Ратушы пачнуць дэманстраваць тэматычны кінафільм.
Што да канцэртных праграм, то яны праходзяць ва ўсіх раёнах горада на працягу ўсяго дня.
У 22:55 улады Віцебска запрашаюць жыхароў і гасцей горада сабрацца зноў на плошчы Перамогі і прыняць удзел у акцыі "Праспяваем "Дзень Перамогі" разам!". Пасля чаго, ў 23:00 для ўсіх дадуць святочны салют.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"