01:45 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Галоўны рэдактар і заснавальнік Макулатуры Сяргей Календа

Календа: літаратуру трэба падтрымліваць на дзяржаўным узроўні

© Sputnik Юлія Хвошч
У Беларусі
Атрымаць кароткую спасылку
"Макулатура"- незалежны беларускі альманах (8)
18430

Беларускім аўтарам патрэбна больш конкурсаў, а чытаць і ацэньваць маладых пісьменнікаў павінны маладыя крытыкі.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. У Беларусі шмат таленавітых перспектыўных аўтараў, але іх трэба падтрымліваць і развіваць, лічыць заснавальнік і рэдактар незалежнага беларускага альманаха "Макулатура" Сяргей Календа.

На думку Календы беларускім пісьменнікам не хапае творчых конкурсаў і падрымкі на дзяржаўным узроўні.

"У нас ёсць перспектыўныя аўтары, але калі таленту своечасова не дапамагчы, не падтрымаць і не равзвіць яго, то ён можа загаснуць. Нам вельмі не хапае праграм па развіццю маладых талентаў і падтрымкі на дзярж-узроўні", — распавёў Календа.

Ён таксама адзначыў, што сучасную літаратуру павінны ацэньваць і чытаць сучасныя пісьменнікі і крытыкі, а не прадстаўнікі старэйшага пакалення.

"Калі пачнуць з'яўвяцца сапраўды добрыя конкурсы, то ў журы, на мой погляд, павінны ўваходзіць прадстаўнікі сучаснай літаратуры, а не тыя, каму ўсё яшчэ патрэбны творы пра буслоў і пра радзіму. Я бы наогул увёў бы абмежаванні па ўзросту для журы", — сказаў рэдактар "Макулатуры".

Календа дадаў, што беларуская сучасная літаратура адыйшла ад стандартных класічных канонаў і шмат у чым мае поспех.

Рэдактар адзначыў, што зараз Еўропа вельмі цікавіцца ўсходнеславянскай літаратурай, асабліва — беларускай і ўкраінскай.

"Там кажуць, што мы жывем у вельмі цікавы час, у нас шмат чаго адбываецца і пісьменнікі пішуць пра гэта шчыра і нават з надрывам, а нейкага драйва ў літаратуры еўрапейцам як раз і не хапае", — сказаў Календа.

Першы нумар часопіса "Макулатура" выйшаў у снежні 2012 года. За тры гады было выдадзена восем нумароў. Асаблівасць часопіса — арыгінальны падыход да падбору і афармлення тэкстаў. Над выданнем працуюць пісьменнік Сяргей Календа і яго жонка — мастачка Васіліса Паляніна-Календа.

Тэмы:
"Макулатура"- незалежны беларускі альманах (8)
Тэги:
Стыль жыцця, Культурнае развіццё, Мастацкая літаратура, Літаратура, Сяргей Календа, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы