10:48 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
У Беларусі
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Ранейшы кіраўнік інстытута Іван Корж вызвалены ад пасады ў сувязі з выбраннем дэпутатам, цяпер жа кіраваць установай будзе Алег Сталярчук.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым начальнікам ДУА "Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" Алега Сталярчука, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Рашэнне Лукашэнкі звязана з выбраннем ранейшага кіраўніка ведамства, Івана Каржа, у Палату прадстаўнікоў рэспублікі. Цяпер кіраўніком навуковай установы будзе Сталярчук.

Гісторыя інстытута нацыянальнай бяспекі

Стварылі ўстанову ў канцы снежня 1946 года — прататыпам яе была львоўская спецшкола па падрыхтоўцы аператыўнага складу для органаў дзяржаўнай бяспекі. Дадалі да спецыяльных прадметаў і агульнаадукацыйныя.

Ужо у красавіку 1952 года школа была ператворана ў спецыяльную навучальную ўстанову па падрыхтоўцы аператыўных работнiкаў юрыдычнага профілю. Яшчэ праз два гады школу перанеслі ў Магілёў, а ў 1961 годзе — у Мінск.

Школу ў Вышэйшыя курсы КДБ пры Саўміне СССР пераўтварылі ў 1964 годзе. Паўнавартасным інстытутам з правам выдачы дыплома аб вышэйшай адукацыі курсы сталі ў 1988 годзе.

Інстытут нацыянальнай бяспекі сёння

У цяперашні час інстытут — паўнавартасная вышэйшая навучальная ўстанова, у якой працуе 12 спецыяльных кафедраў, а таксама два навукова-даследчых аддзела. Прысутнічае ў інстытуце і дактарантура. Навучанне праводзяць на трох факультэтах, на якіх праводзяць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў дзяржаўнай бяспекі.

Па апошніх дадзеных, у інстытуце ажыццяўляюць педагагічную і навукова-даследчую працу адзін акадэмік, восем дактароў навук, 21 кандыдат навук, дзевяць прафесараў і 26 дацэнтаў.

Тэги:
Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Алег Сталярчук, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы