09:15 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Хор, фота з архіва

Свята духоўнай музыкі прайшло ў Віцебску

© Sputnik / Виктор Толочко
У Беларусі
Атрымаць кароткую спасылку
820

Дата правядзення свята духоўнай музыкі застаецца нязменнай – 7 студзеня. А вось колькасць удзельнікаў пастаянна расце.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Свята духоўнай музыкі прайшло ў Віцебску 7-8 студзеня. Праводзіцца свята з дзевяностых гадоў і збірае лепшыя музычныя калектывы не толькі Віцебскай вобласці, але і замежжа, у рэпертуары якіх ёсць духоўная музыка.

Як паведаміла карэспандэнту Sputnik галоўны хормайстар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Дар'я Лабука, сёлета на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа выступіў ансамбль старадаўняй музыкі "Друцічы" Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў", народны жаночы хор "Беразіначка" Домжарацкага СДК і вакальная група "Кампанела" выкладчыкаў заслонаўскай дзіцячай школы мастацтваў з Лепельскага раёна, а таксама вядучыя калектывы абласнога цэнтра, сярод якіх узорны калектыў "Дзвіна" моладзевага Цэнтра сучаснага мастацтва, хары чатырох дзіцячых школ мастацтваў, ансамбль ветэранаў-выкладчыкаў ВДУ імя П. Машэрава, акадэмічны хор музычнага каледжа імя І. Салярцінскага.

З-за моцных маразоў да Віцебска даехале не ўсе заяўленыя ўдзельнікі. А вось далёкім гасцям з расійскага Нафтаўганску маразы не страшныя.

У калядным канцэрце прынялі ўдзел таксама госці з Масквы, Сергіева Пасада, Санкт-Пецярбурга. Як патлумачыла Дар'я Лабука, у праграму ўключаны не толькі акадэмічная, камерная духоўная музыка, але і калядныя, народныя песні на калядныя матывы.

Тэги:
Свята духоўнай музыкі, Віцебск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы