03:37 01 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Рыгор Барадулін

Дзед як дзіця, хаця... 80 год са дня нараджэння Рыгора Барадуліна

© Sputnik Евгений Коктыш
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
37 0 0

Народны паэт Беларусі і аўтар метафарычных вершаў на дзіўна па сваей прыгажосці мове. Адзін з яго позніх зборнікаў "Ксты" быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію.

Вера Дашкевіч, Sputnik

Мова — гэта ад маці, прызнаваўся паэт. І дадаваў — яна была для яго самым значным філолагам. Усе жыцце ен арыентаваўся не на слоўнікі і граматыку, але на яе вымаўленне і лексіку. Найбольш глыбокія думкі нараджаліся і афармляліся, складаліся ў радкі толькі на вушацкай вымове.

Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка, скончыў школу ў Вушачах, затым філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у розных выдавецтвах і шмат пісаў — выпусціў каля 70 зборнікаў паэзіі. Шмат перакладаў. Дзякуючы Барадуліну, на беларускай мове выйшлі "Слова пра паход Ігаравы", творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Шэкспіра, Байрана, Есеніна, Амара Хаяма.

У часы Савецкага Саюза ён так і не ўступіў у партыю. І з піянераў у свой час таксама збег — у літаральным сэнсе: уцек са школы падчас запісу ў арганізацыю. Затое напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя стаў актыўным удзельнікам нацыянальнага руху, быў членам БНФ. У сярэдзіне 1990-х у палітыцы расчараваўся, але да канца жыцця прытрымліваўся антыкамуністычных поглядаў.

Барадулін быў адным са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН- цэнтра, некалькі гадоў у сярэдзіне 1990-х узначальваў Фонд Сораса.

Блізка да Бога

Рыгор Барадулін пайшоў з жыцця 2 сакавіка 2014, у даравальную нядзелю. Напярэдадні адзначыў свой дзень нараджэння і 53 гады сумеснага жыцця з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. Да яе былі звернутыя апошнія словы паэта: "Якая ж ты ў мяне прыгожая!" Пахавалі Барадуліна ў родных Вушачах побач з маці.

Поэт Рыгор Бородулин с женой Валентиной
© Sputnik Евгений Коктыш
Поэт Рыгор Бородулин с женой Валентиной

Барадулін адчуваў, што сыходзіць. У адным з апошніх інтэрв'ю са сваім біёграфам журналістам Сяргеем Шапранам казаў, што хацеў бы пабачыцца з Быкавым, Караткевічам, Купалай і Багдановічам. З Быкавым проста памаўчаў бы, а потым распавеў, як няўтульна на зямлі без яго, з Караткевічам выпіў бы чарку, падзякаваў бы Бога за Купалу — чалавека, які ўмацаваў нацыянальны дух, і за тое, што Багдановіч не дажыў да рэвалюцыі і не напісаў нічога савецкага.

Філасофія, іронія і мова

Барадулін пісаў у розных жанрах, але заўседы вельмі яскрава і метафарычна. Заўжды з аглядкай на народную традыцыю, з якой быў побач з дзяцінства. Часам разважаў — зборнік духоўнай паэзіі "Ксты" быў прадстаўлены на суісканне Нобелеўскай прэміі. Часам вельмі хвостка і паэтычна жартаваў. У аднайменнай кнізе сабраў "Дуліны ад Барадуліна". Дасталася ўсім — ад савецкіх класікаў Твардоўскага і Крапівы да сучасных зорак:

Не, Лучанок не знаў ляноты,

Усё, што мог, паклаў на ноты.

Адзін заняў пасады ўсе

І бранзавее пакрысе.

Адной з самых балючых тэм у апошнія гады для яго заставалася моўная праблема. Уж лепей бы забаранілі, прызнаваўся паэт у адным з інтэрв'ю. Можа на хвалі пратэсту пачалося б адраджэнне.

Калі мая трывога спала,

Калі калоссе налілося

Тугой?

Сказаць я не бяруся.

Як нарадзіцца не прыпала,

Хаця б памерці давялося

У беларускай Беларусі…

Поэт Рыгор Бородулин
© Sputnik Евгений Коктыш
Поэт Рыгор Бородулин

Памяць

Юбілей паэта адзначаць адразу некалькімі падзеямі. 27 лютага ў Палацы мастацтваў адбудзецца вечар памяці і прэзентацыя першага тома дзённікаў паэта. У кнігу ўвайшлі запісы 1950-60-х гадоў, а таксама вершы, якія друкаваліся раней, сяброўскія эпіграмы і віншаванні, малюнкі і аўтографы знакамітых сяброў. Есць нават і школьныя ўспаміны: аб настаўніцы нямецкай мовы, "вельмі разумнай і лагоднай бабульцы" і аб пяцёрцы па беларускаму дыктанту.

24 лютага ў малой зале мінскай Філармоніі адбудзецца канцэрт памяці Рыгора Барадуліна. Са сцэны будуць гучаць народныя песні Вушаччыны — тыя самыя, якія ўсе жыцце падтрымлівалі і натхнялі паэта. Прыдумаў і арганізаваў праграму лідэр гурта Vuraj Сяргей Долгушаў. Ен был знаёмы з Барадуліным, падчас адной з сустрэч і атрымаў у падарунак зборнік "Матчыны песні з Вушаччыны". Тэксты гэтых песень настолькі самадастатковыя, што ў некаторых выпадках падчас падрыхтоўкі праграмы Сяргею Долгушу прыйшлося нават адмовіцца ад музычнага суправаджэння, пакінуць толькі голас і бубны. Пачатак канцэрту ў 19:00.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы