13:01 23 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Прэм'ера оперы Тангайзер у Навасібірску

Дырэктар тэатра звольнены пасля скандалу з операй “Тангайзер”

© Sputnik Александр Кряжев
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Новы кіраўнік новасібірскага опернага тэатра плануе працаваць па сумяшчальніцтве.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Барыс Мездрыч, дырэктар Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, у якім з-за пастаноўкі оперы "Тангейзер" адбыўся скандал, звольнены, паведаміў "РИА Новости" міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі.

Прычынай звальнення стала скандальная пастаноўка оперы Рыхарда Вагнера маладога рэжысёра Цімафея Кулябіна, які прадставіў публіцы Ісуса Хрыста ў ролі прадзюсера мюзікла.

"Новы дырэктар — Уладзімір Кехман", — сказаў міністр культуры. Раней Кехман кіраваў Міхайлаўскім тэатрам Санкт-Пецярбурга. Ён ужо заявіў журналістам, што плануе працаваць у абодвух тэатрах па сумяшчальніцтве.

Премьера оперы Тангейзер в Новосибирске
© Sputnik Александр Кряжев
прэм"ера оперы тангайзер у навасібірску

Сітуацыя вакол новасібірскай пастаноўкі оперы "Тангайзер" выклікала шырокі грамадскі рэзананс пасля таго, як мітрапаліт Новасібірскі і Бердскі Ціхан заявіў, што ў оперы не па прызначэнні выкарыстоўваецца царкоўная сімволіка, і гэта абурае вернікаў.

Пракуратура ўзбудзіла адміністрацыйныя справы ў сувязі з "апаганеннем прадметаў рэлігійнага шанавання" ў дачыненні да рэжысёра-пастаноўшчыка оперы "Тангайзер" Цімафея Кулябіна і дырэктара Новасібірскага дзяржаўнага опернага тэатра Барыса Мездрыча, які дапусціў оперу да паказу. У мінулы аўторак суд спыніў адміністрацыйныя справы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Пракуратура абскардзіла гэтае рашэнне.

Тэги:
культура і мастацтва, Мастацтва, Навасібірскі тэатр оперы і балета, Уладзімір Мядзінскі, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы