05:03 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Ягор Летаў

Дні “Гражданской Обороны” пачнуцца ў Мінску 16 красавіка

© Фото: "Гражданская Оборона"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
50 0 0

Песні Летава на памятным канцэрце выканаюць “Серебряная Свадьба” і Аляксандр Памідораў.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Дні гурта "Гражданская Оборона" стартуюць у Мінску 16 красавіка — у межах праекту пройдзе паказ фільма пра Ягора Летава і памятны канцэрт, паведамілі Sputnik у агенцтве "Шаблі".

Стужка Наталлі Чумаковай (удавы Летава) "Здорово и вечно" распавядае пра культавы рок-гурт. Фільм можна паглядзець у кінатэатры "Ракета" да 19 красавіка ўключна.

 "Здорово и вечно" пабудаваны на інтэрв'ю с музыкамі гурта і кадрах савецкай хронікі.

"17 красавіка ў клубе "Цэнтр" музыканты Беларусі аддадуць даніну памяці Ягору Летаву — чалавеку, які назаўжды змяніў музычны ландшафт сучаснай рок-музыкі, стварыў некалькі соцен шэдэўраў, сярод якіх "Все идет по плану", "Вечная невеста", "Мышеловка" и "Система", — паведамілі ў агенцтве.

Там падкрэслілі, што песні "Гражданской Обороны" на памятным канцэрце будуць выконваць Каця Пытлева, Аляксандр Памідораў, а таксама гурты "Серебряная Свадьба", Akute, Pukstband і "Красные Звезды".

"Гражданская Оборона" — легендарны савецкі і расійскі рок-гурт, лідэрам якога быў Ягор Летаў. Гурт быў заснаваны ў 1984 годзе ў Омску. За час свайго існавання адзін з самых уплывовых панк-рок гуртоў РФ і СССР запісаў 26 альбомаў. Калектыў спыніў сваю дзейнасць у 2008 годзе — пасля смерці Летава.

Тэги:
Кіно, Мастацтва, Музыка, Ягор Летаў, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы