12:54 23 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Старонка сайта Наша ніва

Памёр беларускі пісьменнік Уладзімір Содаль

© Sputnik/
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
120 0 0

Беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік Уладзімір Содаль памёр увечары 15 красавіка ва ўзросце 78 год.

МІНСК, 16 кра Sputnik. У апошні час у Уладзіміра Содаля назіраліся праблемы са здароўем. Ён быў цяжка хворы. Верагоднай прычынай смерці стаў інфаркт, паведамляецца на партале "Наша ніва".

Свае першыя апавяданні Содаль апублікаваў у 1955 годзе ў газеце "Піянер Беларусі".  Ён з'яўляецца аўтарам шэрагу кніг пра класікаў беларускай літаратуры Францішака Багушэвіча і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і пра нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Пасля заканчэння беларускай сярэдняй школы ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Содаль працаваў у Мурманску на ваенным заводзе. Пазней паступіў у Мінскі педагагічны інстытут, пасля заканчэння якога працаваў выкладчыкам у дзіцячым санаторыі і рэдактарам Беларускага тэлебачання, дзе быў адным са стваральнікаў шэрагу адукацыйных праграм.

Содаль з'яўляўся даследчыкам беларускай літаратуры і культуры XIX-XX стст., вывучаў жыццёвыя і творчыя шляхі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ядвігіна Ш і іншых.

Тэги:
Літаратура, Смерць публічных людзей, Уладзімір Содаль, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы